Сяргей Законнiкаў |
| Вясло |
Ты помнiш? Ноччу чорнай, Як месяц не свяцiў, Крадком -- у дзедаў човен I наўпрсткi ў цiш. Нас туманы хавалi, I вецер быў наш брат. А човен неслi хвалi Да берага, у сад. |
|
Там яблык самы спелы, Стаiўшы мройна дых, Нiбы Адам i Ева, Дзялiлi на дваiх. Свiтання спеў празрысты, Ты ў iм цвiла, жыла... Мы прыплылi на прыстань, Ды толькi без вясла. |
|
А дзед злуе ураннi: -- Бач, чэрцi, не да сноў... I у цяньку старанна Вясло габлюе зноў... Ты помнiш? Ноччу чорнай Iду я за сло... У дзеда новы човен I новае вясло. |
| да вокладкi | да зместу | Мы сцежкай дзён... |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |