Сяргей Законнiкаў |
| Свольна |
| Балада |
У гады Вялiкай Айчыннай вайны 2118 дзяцей з вёсак Верхнядзвiнскага раёна былi ўтоплены фашыстамi ў рэчцы Свольна. |
|
Мiж цёплых траў, i лёгка i свавольна, Рассунуўшы накаты берагоў, Вiлася трапяткая рэчка Свольна Блакiтнай стужкай у касе лугоў. Стаяў над ёй, зямнога шчасця поўны, Ды раптам думка надышла сама: |
| --
Чаму тут у такi спякотны поўдзень Нiводнае жывой душы няма? Хiснула чараду лiлеяў белых, I глуха хваляй мовiла рака: -- Прыходзяць на рамонкавы мой бераг, Нiбыта да магiльнага грудка. Я пракляла той дзень,v калi фашысты Кiдалi ў вiр бяздонны немаўлят, Малiла сонца: |
| «Высушы
дачыста I не вяртай пасля вады назад!» Але яно свяцiла так спакойна, А я глыбела ад дзiцячых слёз... I з той парыv стаў ранай незагойнай I лютай карай мой гаротны лёс. Я слухаў моўчкi, курчыўся ў адчаi, Нiбы бяроста курчыцца ў агнi... |
| Здалося
-- з-пад вады яны крычалi, Малiлiv вочы дзiўнай чысцiнi... А як жа мне цяпер, рачулка Свольна?! Iх вачаняты кожнай ноччу сню... I зноў страшэнны вiр мяне павольна, Але зацята цягне ў глыбiню. |
| да вокладкi | да зместу | Усё я зямлi |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |