Сяргей Законнiкаў |
| *
* * |
Гусi апошнiя, стомленым клiнам Неба ўзаралi, самотна крычаць... Мне, як заўжды, у такую хвiлiну Хочацца разам з табой памаўчаць. |
|
Хочацца тут -- у бары азалелым, Дзе вымятаюць лiсцё скразнякi, сесцi цiшком на пяньку абымшэлым I прытулiцца -- шчакой да шчакi. |
|
Гусi крычаць, бо прыйшло развiтанне, Дзець прадзецца кудзеля зiмы. Крыл калыханне, як наша дыханне, Наша дыханне, як крыл калыханне.. . Вырай праз вечнаць... I ў выраi -- мы. |
| да вокладкi | да зместу | Вясло |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |