Сяргей Законнiкаў |
| *
* * |
Мы сцежкай дзён сваiх Зайшлi ў жыццё далёка, Але шукае слых, Але пiльнуе вока Скрозь дождж, iмжу i снег Свiтальны дар вытокаў: |
|
Маленства росны смех, Адкрыццi першых крокаў. Вунь хата ўскрай сяла Раскрыла аканiцы, I мама падышла З вядзерцам да крынiцы. Ты б кiнуўся туды, Каб сцiшыцца ў паклоне, Папiць жывой вады З прасвечаных далоняў. Ды тыя днi сплылi За далягляд, як востраў. |
|
Спрадвеку на зямлi Жыць i любiць няпроста. На плечы цiсне час, Бязлiтасны, трывожны. Ён не шкадуе нас, У iм згарае кожны. Сцякае лiсця медзь У плынь настылых водаў... I трэба зразумець, Што гэта -- назаўсёды. |
| да вокладкi | да зместу | Мамiна хустка |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |