Сяргей Законнiкаў |
| Куля |
| Балада |
Калгасам ладзiлi ёй хату -- Героя мацi i ўдаве. На шчасце лёс не быў багаты, А тут адчула, што жыве. |
Дом як званочак зграбны, новы Вачамi шыб на свет глядзеў. Жытло струхнелае -- на дровы, Нашто палохаць iм людзй? I талака, нiбы мурашнiк, Вянцы параскiдала ўмiг. Старое пiлаваць няцяжка, Ды раптам скрыгат... Гоман сцiх. |
|
Глядзела на пiлу трывожна, Стаў твар бялей ад палатна, Калi мужчыны асцярожна Вымалi кулю з бервяна. Дзень абярнуўся цёмнай ноччу, Зноў нiбы ў пекле пабыла. -- Ён ля сцяны стаяў... Сыночак! Яна тады цябе звяла... Кавалак сплюшчаны металу Ператрымала паўсяла. А бабка ўсё ў людзей пытала: -- I як я побач з ёй жыла? |
| да вокладкi | да зместу | Свольна |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |