Сяргей Законнiкаў |
| Мамiна
хустка |
Пахне яна асцярожнай вясною, Талых снягоў развiтальным разлiвам, Цёплай пупышкай, лiсцiн навiною, Шчэбетам птушак, бязладным, шчаслiвым. Пахне яна клапатлiвай спякотай, Песняй пчалы, сырадоем духмяным, Спрэчкай спрадвечнаю бульбы з асотам I мурагом, што ў сяннiк напiханы. |
|
Пахне яна залатой павуцiнкай, Хрумсткай антонаўкай, роснаю позняй, Ржэўнiкам шэрым, счарнелым нацiннем, Голасам выраю ў небе трывожным. Пахне яна маладзенькiм марозам, Дранiкам, што на патэльнi пячэцца. Пахне яна нечым родным i розным, Як прытулюся -- аж зойдзецца сэрца. Мы вырастаем марудна i хутка... Пахне маленствам мамiна хустка. |
| да вокладкi | да зместу | Куля |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |