Змiцер Вiшнёў |
| *
* * |
| Салiце
шмат не шкадуйце дадавайце ўсцiлайце ведайце вашыя сасуды ператворацца ў крыштальныя правады вашыя мазгi зафiксуюць белую прыгажосць сэрца пакрыецца каростай скрозь якую вырвеца слабы крык салiце шмат нарошчвайце белыя горы белыя пiрамiды |
|
Ваш страўнiк застыне помнiкам старажытнасцi будучыя будуючыя нашчадкi ўсвядомяць прывабнасць |
|
Салёныя гуркi i грыбы мякка плаваюць (па) у талерцы тут хаваецца расплаўленае дзiва |
|
Яно чакае момант улiцца ў вашыя змярцвелыя артэрыi i пахрустваючы зледзянелымi пазванкамi вы пачуеце музыку аб якой i не мроiлi |
03.01.96 |
| да вокладкi | да зместу | Без назвы |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |