Змiцер Вiшнёў |
| *
* * |
вось боўтаюся на вяроўцы на вас гляджу дзiка вочы выталупiў i язык высалапiў сутаргава пальцы скурчыў i целам падобны на зiгзаг на рымскую лiтару |
|
боўтаюся жаўцею сiнею буркацею трупнымi плямамi пакрываюся гнiю разважаю аб смерцi аб матыльках i яшчырках мару аб смачным бiфштэксе |
|
якi не з’ем i сам як бiфштэкс i сам як параход Ленiн з трумам поўным чыстага спiрту i вось вiшу ў гарнiтурчыку чорным з матыльком нiхто мяне не здымае |
Лета 1997 |
| да вокладкi | да зместу | Змiцер Вiшнёў |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |