Алесь Разанаў |
| Здарэннi |
|
З неба на мяне падаюць вогненныя жарыны, манеты старажытных княстваў, жабы i рыбiны, рознакаляровыя камянi, зямля пад маiмi нагамi перакiдваецца то ў багну, то ў пясчаную пустэльню, то ў могiлкi дыназаўраў, |
|
а калi мы праходзiм паўз вёскi, то на платы ўскокваюць галасiстыя пеўнi, а з-пад платоў да мяне сiгаюць куслiвыя сабакi i гусакi. |
|
Здараецца, я смяюся ад захаплення, здараецца, плачу ад болю i крыўды. Але ззаду за мною неадступна рухаюцца два мае пастухi -- манекены, якiя бароняць мяне ад незлiчоных неспадзяванак. |
|
-- Мы можам памяняцца месцамi, -- прапануюць мне манекены, -- i тады нiчога не будзе здарацца. |
|
Я адмаўляюся. |
|
Я па-ранейшаму ўсё сустракаю першы, i па-ранейшаму свет размаўляе са мною на мове здарэнняў. |
| да вокладкi | да зместу | Аесь Разанаў |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |