Алесь Разанаў |
| Зацьменне |
|
Прыставiўшы да вачэй замглёныя шклiны, людзi глядзяць угору: цяпер яны бачаць, як сонца ззяе i як зацьмiцца сонца... |
|
Што, дрэва, што, камень, што, воблака -- няўжо мы бачым вас толькi таму, што i вы ў зацьменнi?! |
|
I мы нi разу нi з чым яшчэ не былi сам-насам?!. |
|
Ды варта мне толькi зiрнуць на яе сваiмi вачыма -- усё прападае... |
|
Бачу праз перашкоду. Думаю праз перашкоду. Праз перашкоду жыву. |
|
I стала сонца зямлёй. I стала зацьменне целам. |
| да вокладкi | да зместу | Аесь Разанаў |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |