Алесь Разанаў |
| Вучань
чараўнiка |
|
Не ўтрываўшы, я адгарнуў наступную старонку... |
|
«Лiхнаэль, Весмалон, Гермашур, Мэмрагай...» -- я чытаю, спяшаючыся, няўцямныя словы-iмёны той старой таямнiчай кнiгi, якую на часiну даверыў мне мой настаўнiк... |
|
А на дварэ раптам цямнее, як пры змярканнi. Чароды птушак запалоньваюць двор i з гучным пранiзлiвым крыкам абрушваюцца ў дзверы i вокны. |
|
Спалатнелы, я не паспяваю што-небудзь зрабiць, куды-небудзь падзецца, як у хату ўбягае ўгневаны чараўнiк, выхоплiвае кнiгу, шэпча... |
|
Ужо не вучань, я ўсё далей адыходжу ад чараўнiковай сядзiбы. Аднак словы, тыя забароненыя словы-iмёны, якiя я вычытаў у кнiзе... -- я мучуся, я намагаюся не ўспамiнаць iх, не дапусцiць iх да свайго розуму, не застацца з iмi сам-насам... |
|
За вокнамi маёй свядомасцi цёмныя крыкi. |
| да вокладкi | да зместу | Аесь Разанаў |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |