Алесь Разанаў |
| Сiнiя
людзi |
|
Крышыцца пад нагамi зашэрхлы снег Цямнеюць ямы з вадою. Сакавiцкая ноч: хаты, i вокны, i вулiцы, ды -- без нiкога. |
|
Бязлюддзе ў маёй душы, бязлюддзе -- у свеце. |
|
I толькi хiстаюцца нада мною прадвеснiя дрэвы, |
|
i толькi бягуць па небе аблокi, i толькi iмчыць кудысьцi месяца сiнi човен, а ў iм сядзяць сiнiя людзi. |
| да вокладкi | да зместу | Аесь Разанаў |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |