Алесь Разанаў |
| Падзел |
|
Я аддзялiў слодыч ад горычы, асалоду ад пакуты, рай ад пекла -- |
|
i кветкi сталi мяне паiць толькi салодкiм нектарам, а дрэвы частаваць толькi райскiмi яблыкамi. |
|
Але чым далей, тым з усё большай трывогай я ўслухоўваюся ў тую другую палову падзеленага мною свету. |
|
«Яшчэ не позна, -- мне шэпчуць нейчыя галасы, -- выпi кубак горычы, якою перапоўнiлiся кветкi, -- i яна ацэлiць цябе, саступi ў пекла -- i яно цябе выратуе...» |
|
Я вагаюся, тулюся ў сваю палову i не адважваюся зразумець, што я ўжо асуджаны. |
| да вокладкi | да зместу | Аесь Разанаў |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |