Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Logo Spacer
Агнета Плейел
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Хто назiрае вецер
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer *  *  * Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
А Авель застаўся дома. Восень сканчалася, i ў наплыўнае цемры ён лавiў звон разгайданай бронзы.
Spacer
Яму звiнела ў вушох, гэты звон не зычыў нiчога добрага, хоць стасаваўся да Окара, а не да яго самога. Бо ад’езд Оскара нагадваў уцёкi й не прынёс яму гонару. Сэрца ў Авеля сцiснулася й амаль не займала мейсца ў грудзёх.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Ён думаў, што яму варта адуккаць дзяўчынку з iмем Сара, але што ён мог сказаць ёй? Узгадаў яе гулкi смех, якi чуў аднойчы вечарам у Клары на беразе, калi яна йшла мiма з Оскарам. Водзван гэтага смеху гучаў спамiж сценамi восеньскiх дамоў. Аж пакуль Авель не мог зразумець, смех гэта цi плач дзiцяцi.
Spacer
Аднойчы ён прачытаў у газеце пра маючы адбыцца шлюб Сары й Отта. Схаваў выразку ў кнiгу, каб паслаць Оскару. Ды так i не сабраўся. Iншы раз бацькоў наведвала Марыя, нарачонка Оскара, i чытала iм у голас ягоныя лiсты. З Сiнгапура цi з Бамбея, вясёлыя, спярэшчаныя гiсторыямi, якiя Оскар чуў альбо перажыў сам. Марыя й смяялася й плакала, чытаючы гэтыя лiсты. Яна была высокая, станiстая са светла-карымi вачыма й вельмi сумавала па Оскару. Яна суцяшала Ганну i, седзячы на кутняй тахце, усмiхалася немтуру.
Spacer
Авель жа думаў, што глухi звон разгайданае бронзы стасуецца не толькi да Оскара, але й да яго самога.
Spacer
Яны абодва прайгралi. Оскара -- няўтойна й бессаромна, параза ў Авеля была цёмная й цяжка вытлумавалася. Ён здрадзiў ўласнаму бацьку. Ён прадаў свайго бацьку. Сыйшоў з ягонае дарогi, ухiлiўся ўбок i разам з тым неспасцiжным чынам зрабiўся перашкодаю на шляху ў бацькi.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Яны абодва прайгралi. Оскара -- няўтойна й бессаромна, параза ў Авеля была цёмная й цяжка вытлумавалася. Ён здрадзiў ўласнаму бацьку. Ён прадаў свайго бацьку. Сыйшоў з ягонае дарогi, ухiлiўся ўбок i разам з тым неспасцiжным чынам зрабiўся перашкодаю на шляху ў бацькi.
Spacer
Той восенню ён няраз думаў, што Оскару належала застацца, а яму самому паехаць. Гэта былi цьмяныя думкi, але зачапiцца iм было за невашта. Яму здавалася, што такiм чынам яны абодва выйшлi б з гонарам са становiшча, якое склалася.
Spacer
Калiсьцi бацьку зрабiў пратэкцыю сам кароль, колькi бацькавых карцiнаў вiсела ў каралеўскiм палацы. Бацька лiчыўся адным з самых вядомых i значных мастакоў. Але гэта было ўжо даўно. Цяпер на яго забылiся. Авелю спатрэбiлася шмат часу, каб прызнаць гэта. Воды часу няўмольна сцякаюць у сваю цёмную шахту, паглынаюцца ёй й знiкаюць. Тое ж самае сталася i з ягоным бацькам, якi калiсьцi лiчыўся майстрам, а цяпер быў забыты.
Spacer
Ён быў, як час, што прайшоў мiма.
Spacer
Ды сам бацька гэтага не разумеў.
Spacer
Быццам трубка бiнокля, падоўжанага другою трубкай, сын быў трубкай, якую ўставiлi ў цела бацькi. Так яму падавалася, хоць ён прызнаваў, што гэты вобраз некалькi надуманы. Бацька карыстаўся сынам. Праз сына ён азiраў сваё царства. I яно здавалася яму агромнiстым i магутным.
Spacer
Ды разам з тым ён бачыў i сына, i сын нiдзе не мог ўтаiцца ад бацьвых вачэй. Пыхлiвых, гордых i пагардлiвых. Iншы раз Авелю снiлася, што ён змагаецца з бацькам, ратуючы сваё жыццё. Ён хацеў стаць мастаком. Ягоным вачам раскрываўся зiхатлiвы свет, што пералiваўся немагчымымi фарбамi, якiх нiколi не было ў палiтры бацькавай.
Spacer
Умбра, вохра й сэпiя, як у iтальянцаў, золата й кармiн -- усе яны ў ягоных снах. Але калi ён распавядаў бацьку пра карцiны, якiя прыснiлiся яму, бацька быццам адпрэчваў iх. Ён не казаў гэтага наўпрост. Ды гэта выяўлялася з выразу нецярпення, якое апаноўвала ягоны твар, калi Авель пытаўся, чаму бацька пiша толькi мора й ваду. I мяняў тэму размовы
.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Авель казаў яму пра новых мастакоў, пра тое, што яны бачылi й хацелi выявiць. Але ў яго на вачох бацькаў твар зацягаўся iльдом, лёд зацягаў яму сэрца й лёгкiя, бацька рабiўся халодным i нерухомым, як ледзяны слуп.
Spacer
I тады сын зразумеў, што бацька валадарыць не над царствам, а над пустэчаю. Бацька нават не заўважыў, як валаданнi ягоныя сшэжылiся й зменшылiся. Ён не быў асаджаны войскам ворага, ён быў акружаны абыякавасцю. Некалькi разоў, не, толькi адзiн-адзiнюткi раз Авель загарачыўся: ён лiчыў, што бацька сам выхаласцiў i сябе й свае выяўленчыя сродкi.
Spacer
Але нямтур не адказаў яму. Ён толькi грукнуў рукой па спiнцы крэсла -- пачуўся глухi гук, якi ён не чуў, ды выйшаў з пакою. Твар ягоны пакрываў лёд. Авель застаўся адзiн.
Spacer
Потым прыйшла Ганна i ўмаляла Авеля нiколi болей не размаўляць так з бацькам. А як ён размаўляў? Яна сказала, што бацька ўцяты за жывое, даведаўшыся, што ён болей нi на што непрыдатны, як жывапiсец. Авель адказаў, што нiчога такога не гаварыў.
Spacer
Але Ганна працягвала. Яна сядзела ля стала i ўсё паўтарала, што калi бацька йшоў на кампрамiс у жывапiсу, дык толкьi дзеля iх, дзеля сям’i, дзеля сыноў. I ян мусяць быць удзячнымi яму за гэта. Бо бацька пакутаваў праз тое, што не мог пiсаць, як лiчыў патрэбным, цi паехаць, куды яму хацелася. Гэтага ён не мог сабе дазволiць. Ён нiколi не збочваў, заўсягды iшоў сваiм шляхам i рабiў гэта з перакананнем, што адзiны сапраўдны суддзя ведае ягоныя подумкi й настроi. Так сказала Ганна.
Spacer
Але Авель не разумеў, у чым справа.
Spacer
Час абагнаў бацьку.
Spacer
Ён намагаўся растлумачыць гэта Ганне. Ды мацi, якая нiчога не ведала пра жывапiс, паўтарала словы, ужо чутыя Авелем. Яна ўзяла iх у немтура: у наш час голас Бога ўжо нiчога не значыць, думкi ж людзей, наадварот, значаць усё, сёння лёс мастака залежыць ад газетных артыкулаў цi ад балбатнi ў гасцiнных, бо прыйшоў час карыслiвых груповак. Сваркi й легкадум’е. Мастацтва ператварылася ў афiцыйную дарожку для бегу. Авель не павiнен пярэчыць бацьку, у яго належыць вучыцца. Але Авель адказаў, што яму болей няма чаму вучыцца. Ганна моўчкi зiрнула на яго -- яна яго не зразумела
.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
I выйшла, а Авель застаўся, i сэрца ягонае ныла ад болю, ад таго, што ён усумнiўся ў сваёй праўдзе.
Spacer
Аднак нiчога не змянiлася. Проста цяпер Авель радзей працаваў з бацькам. Ён працягваў заняткi ў школе, вывучаў дэкаратыўнае мастацтва i думаў, што яму варта пiсаць не карцiны, а завiткi й арабескi. Апрача таго ён пачаў працаваць у якасцi чаляднiка на капiтальным рамонце Грыпсхольма.
Spacer
А нямтур працаваў, як звычайна. I не ведаю, з-за сына цi з-за нечага iншага, але ён упарта супроцьстаяў новаму часу. Ён яшчэ болей адточваў свае карцiны: блiскi святла на хвалях, тонкая палоска святла над далягладам, празрыстае адбiццё берага ў вадзе адразу пасля заходу сонца; i, быццам пры снегападзе, фарбы ў ягоных карцiнах бляднелi й знiкалi ў белаце.
Spacer
Мабыць, гэта быў голас ягонага гневу? Не ведаю. У такiм выпадку гнеў гэты быў няўмольны. Таму што контуры прадметаў расплывалiся, фарбы паглыналiся снегам, краявiд бялеў, усё нiбыта раз’ядалася ды блекла знутры, пакуль не спыняўся рух. Ён перастаў пiсаць алеем, алей быў занадта назойлiвы. А ягоныя акварэлi ўсё болей нагадвалi лiст белай паперы, на якой яны былi напiсаныя, быццам ён пiсаў нешта, што прайшло й знiкла.
Spacer
Снег лётае над iльдзiнамi... у шэрых прыцемках белы дым вiецца над белым краявiдам...
Spacer
Няўлоўныя думкi, забыццё, але ў рабочым рытме немтуры нiчога не змянiлася. Па-ранейшаму ён любiў блукаць па горадзе. Нiхто не ведаў, шчаслiвы ён цi не. Яму было ўжо болей пяцiдзесяцi. Сын лiчыў, што ён сам сябе выхаласцiў, але мабыць, сын памыляўся. Усе гэтыя гады нямтур пiсаў свае белыя карцiны.
Spacer
Жонка, як звычайна, прымала заказы: марскi краявiд вялiкага фармату, фрэгат пад час шторму, маяк на беразе -- карцiны на продаж. Ён пiсаў карцiны, якiя пiсаў ужо мноства разоў, для таго, каб кармiць сям’ю. Фарбы не паспявалi высахнуць, як жонка несла карцiны з ягонае майстэрнi. Тады ён адкладваў алейныя фарбы ды вяртаўся да сваёй сапраўднае працы -- пагружаўся ўсё глыбей у белае забыццё.
Spacer
Паклiч мяне да адказу, Госпадзе, i зразумей сэрца маё.
Spacer
Выпрабуй мяне, спазнай думкi мае, i скажы, цi йду я па вернай дарозе.
Spacer
Выведзi мяне на iсцiвы шлях.

Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer Back to the Cover да вокладкi Back to the content да зместу Previous Page урывак 3 Next Page Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer 4 + 4 + 4. Svenska Institutet, 1999.
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer
vip сувениры ; мас моторс автосалон отзывы