Агнета Плейел |
| Хто
назiрае вецер |
| * * * |
Оскар стаяў на каленьках перад ложкам, ён здумеўся. Гэта было ў жнiўнi, уночы. Мiрыяды мiгатлiвых зорак, мора выспаў, выспачкаў i пралiваў, незнаёмыя шхеры. Ён расазнаў iх на целе дзяўчыны пры святле газавае лямпы. Тут былi бухты й затокi, вузкiя пратокi, нечаканыя вазёры. Тут былi зорныя туманнасцi, млечныя шляхi й сонечныя сiстэмы. Гэта было казачнае вiдовiшча. Яму рабацiнiла ў вачох. Оскар узгадаў, якiх намаганняў каштавала ўбачыць зорнае неба Сары, валтузню й супрацiўленне, парыўныя рухi й блiск вачэй. I ўсё яму ўдалося перамагчы. |
Але ён убачыў гэтую зорную карту, i гэта варта ягоных намаганняў. Ён нiколi не бачыў нiчога болей прыгажэйшага. Яму здавалася, што ён глядзiць у бясконцасць. Сара спала. Яна прыкрыла твар рукамi, i грудзi ў яе злёгку ўздымалiся. Ён чакаў iмгнення, каб спакойна, без перашкодаў разгледзець ейную зорную карту. Але настала свiтанне. Святло ўпала на скурыстыя светлыя валасы Сары й запалiла iх чырванаватым блiскам, быццам святло з’явiлася з самiх валасоў. I ейныя зоркi пагаслi. Оскар задзьмуў газавую лямпу. Ён сеў на крэсла перад сакратэрам Авеля, паклаў галаву на рукi й думаў, што сталася немагчымае. У гэтую хвiлiну Сара прачнулася. I калi ён убачыў ейны твар, а пасля таго сваё голае белае цела, яна ўся сцюцерылася й заплакала. Яны рассталiся й болей не бачылi адно аднога. Не, адзiн раз яны яшчэ сустрэлiся, раннiм вечарам, ужо восенню. Сара чакала яго неспадалёк ад Ваенна-марской вучэльнi. Яна стаяла пад вулiчным лiхтаром у палiто й капялюшыку. I калi ён урэшце з’явiўся, худзейшы й бляднейшы, чымся ў апошнi раз, ёй давялося прысланiцца да лiхтарнага слупа, таму што сэрца так забiлася ў яе ў грудзёх, што яна ледзьве не задыхнулася. |
Не, адзiн раз яны яшчэ сустрэлiся, раннiм вечарам, ужо восенню. Сара чакала яго неспадалёк ад Ваенна-марской вучэльнi. Яна стаяла пад вулiчным лiхатром у палiто й капялюшыку. I калi ён урэшце з’явiўся, худзейшы й бляднейшы, чымся ў апошнi раз, ёй давялося прысланiцца да лiхтарнага слупа, таму што сэрца так забiлася ў яе ў грудзёх, што яна ледзьве не задыхнулася. Гэта было ў кастрычнiку цi ў лiстападзе 1891 года. Сара вырашыла знайсцi Оскара, бо сам ён не падаваў познакаў жыцця. На ёй было ваўнянае палiто й маленькi капелюшок на светлай сукрыстай капне валасоў. Яны паехалi на пароме. А потым пайшлi па схiлах да Катарынскiх могiлкаў. Ствалы дрэваў блiшчэлi ад вiльгацi. На вершалiнах яшчэ трымалася пабурэлае лiсце. Iшоў дождж, i паветра было мяккае. На могiлках яны селi на лаву. Вочы ў Оскара згубiлi прысутную iм дзёрзкасць. Усё было так дзiвакавата й нязвычайна. Сара прыкусiла манжэт палiто й рассмяялася. Яна не магла ўтрымацца, бо яна так часта смяялася. Оскар таксама ўсiхнуўся. Але позiрк ягоны падаўся ёй чужым. Над могiлкамi й акаляючымi яго чырвонымi дамамi кружылiся дзве чайкi. Оскар паказаў на адну з магiлак -- там пакоiлася ягоная бабуля. Сара зарылася тварам у каўнер палiто. I словы хлынулi з яе, як вадаспад. Яна так журылася па iм. Яна не разумее, як яны маглi гэтак доўга не бачыцца. Ёй сорамна за тое, што здарылася. Яе катуе сумленне перад Отта й ягонымi бацькамi. Усё гэта вырвалася ў яе на адным дыханнi. I ў самым канцы невялiкая кадэнцыя пра дзiця, якога яна чакае. I ўсё, i чайкi пачалi крычаць. Оскар слухаў Сару, нiяк не рэагуючы на ейныя словы. Але калi яна сказала пра дзiця ды скоса зiрнула на яго, ён пабляднеў. Твар у яго зрабiўся шэры. Яны сядзелi моўчкi. Узняўся вецер. Трава была жоўтая й мокрая. Над iмi кружылася лiсце, i кампанiя сарок узняла гвалт ля адной з магiлак. За ўвесь дзень сонца так не выглянула нi на хвiлiну, i паветра было вiльготнае, як бывае пазной восенню. |
Маўчанне Оскара раскрыла Сары, што ён яе не кахае. Спачатку ў яе ў сэрцы варухнуўся маленькi каменьчык, але потым гэтае адкрыццё ператварылася ў кiнуты ў ваду глыжмень. Яна ўсё зразумела. I яе запоўнiла пустэча. Оскар не мог вымавiць нi слова. Яны рассталiся на Хорнсгатанбаккене, бо калi Сара ўстала й пайшла, ён падаўся за ёй. Моўчкi яны доўга йшлi па горадзе. Нарэшце яна вырашыла паехаць дамоў на трамваi. Оскар стаяў побач i чакаў разам з ёю. Але маўчаў. Толькi адзiн раз ён запынiў позiрк на ейным твары, i яна ўбачыла, што губы ў яго попельна-шэрыя. Сары зрабiлася страшна -- ёй заставалася толькi адной рухнуць у прадонне, назоў якому яна не ведала. Яна цярэбiла чорны манжэт. I не мела смеласцi болей глядзець яму ў твар. Нарэшце яны пачулi шум трамвая, што блiзiўся да iх. Але калi яна ўжо збiралася падняцца ў трамвай i ён працягнуў руку, каб дапамагчы ёй, ён вымавiў дзiўным тусклым голасам, што ўжо даўно збiраўся паехаць. Так, паехаць, далёка, у Паўднёвую Амерыку цi ў Iндыю. Але гэта можа сарвацца. Сара села ў трамвай. I пасля гэтага яны ўжо нiколi не бачылiся. У канцы лiстапада, пад час манеўраў на Уцё Оскар адмовiўся выканаць загад. Гэтаму папярэднiчала некалькi спрэчак, у якiх ён быў заблытаны, яны тычылiся й камандзiраў i таварышаў. Оскарам нельга было кiраваць. У iм таiўся гнеў, якi рабiўся сляпым, калi Оскара гладзiлi не ў той бок. Насмешлiвасць ды iронiя не ратавалi яго ў такiх выпадках. З гадамi гнеў абчаўся, Оскар стаў хiтрэйшым i вынаходлiвейшым. Але ў тую восень яму толькi што стукнула дваццаць адзiн год. I ён яшчэ кепска валодаў сабою. Сара нiчога не ведала пра здарэнне на Уцё. Яна сядзела ў сваiм пакоi ў доме бацькоў на Каммакаргатан i чакала, што Оскар усё-ткi нагадае пра сябе. |
Усю вясну, лета й восень, пакуль яна даведалася пра цяжарнасць, Сара разумела, што так цi iначай будзе пакаранаю за сваё каханне. I няраз спрабавала вырвацца з яго путаў. Бо ўвесь час ведала, што так нельга. Што яна заручоная з Отта. Але ахалодныя пацалункi Отта будзiлi ў ёй жарсць, супрацiўляцца якой яна не магла. I вось цяпер Сара кiдалася па сваiм пакоi, кусала рукi, церабiла каўнерык i не ведала, што рабiць. I кожны раз, калi ейныя думкi тычылiся бацькоў, у вушох у яе пачыналi шумець чорныя хвалi. Яны нахлыналi магутнымi бурунамi й вар’яцiлi яе. Некалькi вечароў яна блукала на восеньскiм ветры сярод дрэваў у Ванадыслюндэне i адчувала, як iхныя слiзкiя рукi намагаюцца ўтрымаць яе. Дзiўна, што яна не звар’яцела ў лiстападзе. У Сары быў круглы авал твару й шэра-блакiтныя вочы, i замест рыданняў з яе вырываўся смех -- жанiх не заўважыў нiчога, што з ёй рабiлася. Аднойчы, калi Авель прыйшоў дамоў з мастацкай школы, быў здзiўлены незвычайным вiдовiшчам. Оскар ляжаў на ложку ў iхным пакоi i плакаў. Плакаў несутрымна, схаваўшы твар у падушку, i нельга было ад яго дабiцца хоць слова. Авель падыйшоў да сакратэра, паклаў на месца папку й пенал з алоўкамi. Ад здзiву яму аж мову адняло. З такiм яму яшчэ не здаралася сутыкацца, ён не мог прыгадаць, каб Оскар калi-небудзь плакаў. Стаяла пазная восень. На фоне неба галелася апалае дрэва, што расло ў iх пад вакном. Авель сядзеў, нi пра што не думаючы, i чакаў, каб Оскар загаварыў. Оскар быў збянтэжаны. Плечы ягоныя ўздрыгвалi ад рыданняў. Нарэшце ён адарваў твар ад падушкi. Ягоныя мокрыя шчокi палалi, губы дрыжэлi. Авель недарэчна ўталопiўся ў брата. I Оскар растлумачыў, што ўсё скончана. Выгляд ён меў смешны. Авель разгубiўся. Ён па-ранейшаму сядзеў на сваiм мейсцы. Нарэшце нагруўся i паклаў руку на плячо брату. Авель не помнiў, каб калi-небудзь брат рабiў штосьцi падобнае. Скура Оскара апякла яго праз тканiну кашулi, быццам у Оскара была тэмпература. Авелю здавалася, што ўсё адбываецца не з iм, аднак ён мiжволi запытаўся ў Оскара, што сталася. Оскар кiваў галавой. I паведамiў, што яго выключылi з Ваенна-марской вучэльнi. Авель расхахатаўся. Бо Оскар трываць не мог гэтае вучэльнi -- там у слухачоў у вачох ужо блiшчэлi залатыя пазументы. Адно позна ўначы й толькi пасля таго, як Авель абяцаў не выдаваць яго, Оскар распавёў яму пра Сару. У Авеля перасохла ў роце, быццам ён праглынуў цэлую пустэльню. Оскар бачыў два выйсцi: альбо пусцiць кулю ў лоб, на што яму, па ягоных словах, не хапала смеласцi. Альбо бегчы, уцякаць. Да ўсяго ён быў заручаны з iншаю дзяўчынай, з Марыяй. I ён выбраў уцёкi. Праз колькi тыдняў ён ужо спешна пакiдаў краiну. Браты не размаўлялi ў гэтыя тыднi. Оскар адводзiў вочы й перапыняў любую спробу Авеля завязаць размову. Ён ашукаў усiх: бацьку, мацi, дзядулю. Але брата свайго не ашукаў. Оскар наняўся на ангельскае гандлёвае судна, якое йшло ў Iндыю. |
| да вокладкi | да зместу | урывак 2 |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |