Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Logo Spacer
Агнета Плейел
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Хто назiрае вецер
Spacer
Пераклад Рыгора Барадулiна
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer *  *  * Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Авель. Жыццё ягонае пазбаўлена стрыжня. Непрыкаянасць i раздвоенасць, пачатыя й неўвасобленыя праекты, лiхаманкавыя планы, якiя нi да чаго не вялi. I нарэшце самота, падобная да дрыжыкаў у спёку. I пры гэтым неадступнае ўсведамленне таго, што ён адмовiўся ад адзiнага, чаго яму хацелася.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Праклятыя грошы! Мацi пiша, што бацька, нямтур, вырашыў залезцi ў даўгi, каб сын мог вярнуцца дамоў. Авелю ўсяго дваццаць чатыры гады, самае большае дваццаць пяць, яшчэ не позна вярнуцца й пачаць усё знава.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Авель адмаўляецца. Ён ведае: бацькi ўвесь час маюць патрэбу ў грашах. Трэба выхiтрыцца й самому наскрэбсцi гэтых грошай. Пад час рэдкiх паездак на ўзбярэжжа яму ў галаву прыходзяць розныя iдэi. Ён абдумвае праекты, якiя льга было б рэалiзаваць. Таму што справы з кавай iдуць кепска. Яванская кава знiшчаецца незразумелай заразай, што губiць каранi расцiнаў.

Spacer
Неяк сустрэўся яму датчанiн i распавёў пра мажлiвасць здабываць на Суматры фасфаты... Двое немцаў i адзiн галандзец мрояць абрабляць какосавыя пальмы на выспе Сент-Барб у Iндыйскiм акiяне...
Spacer
Какосы! Гэта Авелю па душы! Калi ён вяртаецца на кафейную плантацыю, план у яго ўжо гатовы. Ён носiцца са сваiмi праектамi, быццам яны ўжо ўвасабляюцца ў жыццё. Сент-Барб плавае ў моры, нiбыта поўны водыру букет. Какосавыя пальмы цягнуць да небасхiлу свае гнуткiя постацi. Самота Авеля не палохае -- цяпер, калi поспех не за гарамi. Вялiкая важнасць, што на выспе ён будзе адзiн! Ён адзiночка па натуры. Лоўля рыбы на спiнiнг, бiльярд i жанчыны -- усё тое, чым захапляюцца ў Сурабаi ягоны брат ды iншыя мужчыны, Авелю гiдзiць. У сваёй самоце ў Ванакойе ён мроiць пра самоту на Сент-Барб -- хто ведае, можа, мяноўна там ён знойдзе спакой, неабходны для ягоных заняткаў жывапiсам?
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Гэтыя планы спараджае галеча, iмкненне заробiць. Але ад iх даводзiцца адмовiцца, спачатку ад аднаго, потым ад другога -- у яго няма стартавага капiталу, каб здзейснiць любы з праектаў. Гэта зачараванае кола. Праклятыя грошы!

Spacer
Авель кiраўнiк у Ванакойе, ён садзiць каву, але нават маладыя расцiнкi ўжо хворыя й чахнуць на вачох. Бактэрыi не маюць жалю да iх. Яванкi, што працуюць на плантацыi, пяюць. Яны смяюцца з маладога туана. I няправiльна садзяць флянцы. Колькi б ён нi тлумачыў iм, як гэта належыць рабiць, нiчога не дапамагае.
Spacer
Усё безнадзейна. Авелю хочацца кагосьцi ўдарыць. У яго свярбяць рукi. Аднойчы ён болей не змог стрымлiваць сябе, i вокала яго запанавала цiшыня. Ён даў поўху хлопчыку, якi працаваў на полi разам з мацi. Хлопчык прыкрыў рукой смуглую шчаку й адвярнуўся.
Spacer
Жанчыны знатоўпiлiся вакол, яны маўчаць, але Авель ловiць iхныя чорныя й варажнечыя позiркi. Нiхто нiчога не кажа. Жанчыны цярэбяць краi свайго адзення. Авелю сорамна, ён не ўмее кiраваць людзямi. Туан не мусiць саромiцца, калi нават каго й стукнуў. Ды Авелю сорамна.
Spacer
Ён садзiцца перад iмi на кукiшкi, паварочвае рукi далонямi ўгору й просiць прабачэння. Ён, iхны белы туан! Такое з iм упершыню. Яны нерухома стаяць перад iм. I неўзабаве зноў вяртаюцца да працы. Плечы iхныя блiшчаць ад кропелькаў поту. Сонца без лiтасцi. Як змовiўшыся маўчаць i садзяць расцiны ў зямлю.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
SpacerI ўжо жанчыны, як звычайна, смяюцца, балбочуць i пяюць. Яны й забылiся на здарэнне.
Spacer
Усё матэрыяльнае, што валодае цяжарам, мiгацiць ад спёкi. Паветра вакол жанчын быццам трымцiць. Авель стаiць пад адным з ценiстых дрэваў, што акаляюць плантацыю. Ад спёкi кругамi йдзе галава. Перад вачыма танцуюць сiлуэты жанчын. Конь пад дрэвам апусцiў галаву. Вочы ў яго зацягнуты плёнкаю. Конь паварочвае да гаспадара галаву, але не бачыць яго. I каня адолела дрымота.
Spacer
Авель прысланiўся да каня й плача.
Spacer
Пачынаецца дождж. На кароткае iмгненне нябёсы расчынiлiся й надарылi зямлю вiльгаццю. Спамiж дрэвамi нашпацiць ахалодны ветрык. Смуглыя жанчыны выпростваюць спiны. Яны п’юць дождж, закiнуўся твары да неба. Дождж сканчаецца, не паспеўшы пачацца. I жанчыны зноўку схiляюцца да зямлi.
Spacer
Беспатольныя днi й пакутныя ночы. Тубыльцы! Нiшто не пакiдае след у iхных душах, усё праносiцца мiма. Iхныя галасы дападаюць да слыху Авеля, калi ён круiцца з боку на бок пад сеткай ад маскiтаў, зняможаны думкамi пра грошы. Галасы людзей у цемрачы. Гукi гамеланскае музыкi. Нечаканыя выбухi смеху. Узлятаюць i замiраюць. Жанчыны, ад iх пахне незнаёмымi кветкамi й пернаю плоццю.
Spacer
Яны нязменна акаляюць яго. Але ён самотны.

Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer Back to the Cover да вокладкi Back to the content да зместу Previous Page Агнета Плейел Next Page Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer 4 + 4 + 4. Svenska Institutet, 1999.
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer
Как по маслу смотреть ; Приток, после первого полового акта не было крови.