Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Logo Spacer
Силла Науман
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Багацце жыцця
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer *  *  * Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Мне было дзесяць гадоў, калi я знайшла лiст. Мама толькi што вярнулася з Iспанii. Гэта было ў жнiўнi, незадоўга да канца канiкулаў. Кроны бярозаў на выспе пацямнелi, а на кустах ажыны за лодачнай вазоўняй пачалi ўжо спець ягады.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Калi зазванiў тэлефон, я сядзела ў халаце на верандзе й ела кукурузныя клапцi з сыраквашай. Мама й тата чыталi ў плеценых крэслах у садзе. У доме была адна я.
Spacer
Званiў калега мамы з татай, з той жа бальнiцы. Калi я сказала, што яны загараюць, урач не захацеў турбаваць iх. Ён толькi прасiў перадаць, каб яны пазней самi пазванiлi яму.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Я абяцала перадаць просьбу й пайшла пакiнуць запiску на мамiным стале. Па iм былi раскiданыя газеты й тэлефонныя кнiгi. Я выцягнула са стосу лiстоў паперы. У нашым летнiм дамку тварыўся такi ж беспарадак, як i ў гарадзкой кватэры. Я пашукала мейсца, дзе запiска адразу кiнецца iм у вочы. Прыўзняла падсцiлку на стале. Не ведаю чаму, быццам упэўненая што ўнiзе штосьцi ляжыць.
Spacer
Там ляжаў лiст, адпраўлены на мiнулым тыднi з Сан-Себасцяна. Лiст быў напiсаны ад рукi на некалькiх старонках i адрасаваны маме. Незразумела чаму я пачала чытаць яго.
Spacer
Гэта было мiлоснае пасланне. Яно выказвала мацнейшую журбу. Ад першага да апошнягаслова яно было прысвечана маме, яе зумеўнаму твару, яе целу, яе голасу.
Spacer
Мужчына глыбока пакутваў без яе. Ён кахаў яе й хацеў жыць побач, кожная хвiлiна без яе была хвiлiнай тугi й смутку, страчанай часцiнаю цыцця. Ён дрыжэў ад смагнасцi, ад жарсцi да яе.
Spacer
Помню, як я стаяла з лiстом у руцэ й глядзела на бацькоў, што сядзелi ў садзе. Яны здавалiся цалкам несумятлiвымi. Я бачыла мамiн пучок да сiнiзны чорных валасоў ды татаву блiскучую лысiну.
Spacer
Магчыма, калi б я была на пару гадоў маладзейшая, маё поле зроку раздваiлася б. Гледзячы на iх цяпер, я адчула адно хваравiтае вызваленне. Усё на свеце выглядае iначай, чым ёсць на самой справе, нават за самымi моцнымi сценамi няма поўнага адзiнства, адтуль таксама йдуць падземныя хады.
Spacer
Можа быць, у гэтым i заключаецца багацце жыцця.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer Back to the Cover да вокладкi Back to the content да зместу Previous Page урывак 7 Next Page Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer 4 + 4 + 4. Svenska Institutet, 1999.
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer
У нас присутствуют качественные подслушивающие жучки любой конфигураци ; самоклеющаяся пленка на стены