Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Logo Spacer
Силла Науман
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Багацце жыцця
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer *  *  * Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Мне было сем гадоў. Мы сабралiся ў шхеры на зязюльчын ранiшнiк. Па дарозе за горад радасны тата насвiстваў за рулём. Было цёпла, i ў гэтую суботнюю гадзiну пiк ля гарадзкiх заставаў утварылiся перапоны, праз якiя марудна прасочвалiся машыны. Калi мы дасталiся да мейца, бацька пачаў тут жа распакоўваць кашалу з пледам, бiноклем i вызначальнiкам расцiнаў.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Наступнай ранiцай мы мелi намер пайсцi на луг -- слухаць зязюлю ды збiраць краскi на гербарый. Гэта называлася зязюльчыным ранiшнiкам, бацька помнiў гэтакiя вылазкi па сваiм маленстве.
Spacer
Было гэта ў траўнi. Толькi-толькi пачалi распускацца бярозавыя лiсцiнкi, уся зелянiна мела вытанчана-светлае адценне. Зямлю засцiлаў тоўсты кiлiм з пралескаў i сiнцу. Лес дыхаў водырам, а галасы птушак упляталiся ў зялёнае покрыва й набывалi новае гучанне, ствараючы непаўторнае, боскае спалучэнне гукаў, зеляны й пахаў.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Мы выйшлi на шарэннiку. Сонца яшчэ толькi ўстала, трава была вiльготная ад расы. Мае ногi ў новых белых сандалях тут жа прамоклi. Мы ступалi па высокай траве, кiруючыся да лугу. Зязюля ўжо кукавала, яна здавалася законнай гаспадыняй узведзенага над намi скляпення з птушынага спеву й зелянiны.
Spacer
Тата ўсмiхаўся.
Spacer
Сонца ўзнялося вельмi хутка й пачало прыпякаць. Мы елi ўзятую з сабой папаску й загаралi. Мы збiралi букецiкi прымулаў. Тата шукаў усялякiя расцiны, складваў у карабок ды знаходзiў iхныя назвы ў вызначальнiку. Блiзняты дапамагалi яму. Марта пляла вянок.
Spacer
Мама ляжала, паклаўшы пад галаву татаву скураную куртку. Ад сонца ў яе прыпух твар. Яна здавалася незвычайна шчаслiвай. Нам было дазволена бегаць наўкола й рабiць сё, што заўгодна: яна не парэчыла, калi мы прамокнем, перапэцкаемся цi будзем у крошках ад печыва.
Spacer
Валасы ў яе iскрылiся на сонцы. Нам дазволiлi хадзiць басанож, здымаць з сябе адну за другой усе апранашкi. Пад канец мы нават пакупалiся ў ледзяной вадзе затокi. А звычайна мама ўнiмала ахалоды й халоднае вады. Ейная малочна-белая скура на жываце й руках нiколi не бачыла сонца. З сонцам ў яе наладзiлiся такiя адносiны, як у ейнай мацi: яна любiла яго й хацела пагрэцца. Яна заўсягды цягнулася да сонца й багомiла спякоту. Але яна нiколi не распраналася да канца й нiколi не купалася ў моры.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Мама заўсягды нагадвала мне выяву мадоннаў у iспанскiх царквах. Я лiчыла ўсё, што стасавалася з Бiблiяй i царквою, iспанскiм. Каталiцкiя абрады рабiлi на мяне куды больш моцнае ўражанне й здавалiся мне болей яснымi i дакладнымi, чымся пратэстанскiя.
Spacer
У канцы кожнага семестра я спявала ў школьным хрры ў Энгельбрэктскай царкве. Хор ставiўся перад алтаром. Я ўздымала позiрк на фрэскi й не адчувала ў iх звычнай драматычнасцi. У гэтае царкве мяне сустракалi адно бледныя копii Iсусавых пакутаў, слабое перайманне таго, як адбывалася ўсё на самой справе.
Spacer
У Швецыi Бог быў белабародым добрым дзядзечкам, якi пазiраў зверху ўнiз на храм з адцёртымi да белаты драўлянымi лавамi. Парафiянкi ў палiто й капялюшыках праменiлi цiхую дабрадушнасць. Гэтакая ж дадушнасць сыходзiла ад расчуленых псальмоў i ружавашчокiх анёлаў. Iсус Хрыстос не проста iснаваў, ён быў побач. Пастыр, прысеўшы на кукiшкi, распавядаў нам пра ягоную ўсёмагутную дабрыню, потым нас частавалi сокам ды булачкамi.
Spacer
У Iспанii святар быў стварэннем iншага кшталту. Цёмнавалосы, таямнiчы, ён даваў дараванне й супакой. Там святары стаялi блiжэй да боскага, у iхных руках было здзяйсненне дзiвосаў, у iхных руках было жыццё й смерць.
Spacer
Тамтэйшыя цэрквы заўсягды стаялi адчыненыя, на лавах заўсягды малiўся народ. Над схiленымi галовамi луналi ўдушлiвыя водыры кветак i водгаласы прамоўленым шэптам малiтваў.
Spacer
У пасялковай царкве ў мяне былi ўласныя таемныя сховiшчы, я навучылася ўнiкаць сумнага даўгоцця месы, знiкаючы ў паўзмроку.
Spacer
На мой погляд, мама належала якраз да прасторы каталiцкае царквы. Яна складала адзiнае цэлае са споведдзю, пахам i заўсягды зацепленымi свечкамi. Яна была часцiнаю не толькi рытуалаў, але нават пылу, што тоўстым слоем ляжаў па кутках. Яна гучала ў голасе святара, што правiў лiтургiю.
Spacer
Яна была, як мадонна, белая, пяшчотная й ахутаная таямнiцай.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer Back to the Cover да вокладкi Back to the content да зместу Previous Page урывак 6 Next Page Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer 4 + 4 + 4. Svenska Institutet, 1999.
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer
Blizzard объявила конкурс на роман об Артасе - игры онлайн ; Сомневаетесь? Красивые поздравления соседям с днем рождения не могут быть холодными. Вот так.