Силла Науман |
| Багацце
жыцця |
| * * * |
Расповяд Эстэр не адпускаў мяне. Я пайшла па беразе назад, туды, дзе маячыў мой пакiнуты на пляжы ручнiк. У галаве шумела ад сонца, уверсе крычала чайка, але я чула толькi нiзкi голас маёй новай знаёмай. |
Ён пераследваў мяне й колькi гадзiнаў пасля, калi я ўзнiмалася па сцяжыне да гасцiнiцы. Я бачыла перад сабой гэтую двойцу. Вось яны стаяць разам у моры, спасярод хваляў, што плюскочуць, цямнеюць. Надыходзiць восень. Хвалi пачынаюць захлынаць iх. Вось яны сядзяць на тэрасе й разам маўчаць. Сiвавалосы ён, загарэлая яна. Як цiха й мiрна яны чакаюць. Яна крыху апазадзь, каб не абразiць ягоны гонар... |
| да вокладкi | да зместу | урывак 5 |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |