Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Logo Spacer
Силла Науман
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Багацце жыцця
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer *  *  * Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Шкляныя дзверы гасцiнiцы захлопнулiся i з ахалоднага цёмнага вестыбюля з пахам скураной мэблi й вентылятарамi на столi выпусцiлi мяне на вулiцу. Вочы тут жа зашчыпала ад спякоты й святла.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Ногi самi праслiзнулi каля сабакi на ўзбочыне. Над кудлакамi матавай поўсцi зучэлi вяткi мух. Разбухлае бруха выдалася ўперад. Унiзе сцяжынкi да мяне ўрэшце даляцеў водыр мора. Мякка абвеяўшы твар, ён рассеяў смуткi ўчарашняга дня й падагнаў мяне. Вада была чыстая i прыемная, зусiм не халодная. Я купалася вельмi доўга, час ад часу пазiраючы на круглы дом. Ён стаў арыенцiрам, якi дапамагаў мне не паддавацца падводным плыням i, пераблытаўшы ўсё на свеце, не паплысцi да небакраю.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Калi я дастала нагамi да дна й стала выходзiць з мора, у мяне было адчуванне поўнае знямогi. Ногi нячутна рухалiся па пяску. Я йшла так, як i жанчына, якую мы бачылi ўчора: апусцiўшы руку ў ваду. Кончыкамi пальцаў я ўбiрала ў сябе прыемнасць мора.
Spacer
I тут я зноўку ўбачыла яе. Жанчына стаяла перад круглым домам з чайнiкам у руцэ. Яна была апранута ў чорна-белы купальнiк, галава павязана аранжавай касынкай. Калi я падыйшла блiжэй, жанчына памахала мне. Я накiравалася да яе. Яна стала падбiраць пасмы валасоў, што выбiлiся з-пад касынкi. Пасмы напалову цёмныя, напалову сiвыя.
Spacer
Яна працягнула мне руку. Рука загарэлая й худая, ледзьве не касцявая, з сухой маршчынiстай скурай. Вочы ў жанчыны не карыя, як можна было меркаваць, а вельмi прыгожага сiняга колеру.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
-- Добры дзень, -- без малейшых ваганняў сказала яна па-французску. Голас быў нiзкi, i гаварыла яна хутка, на ярка выражаным парыжскiм дыялекце. Яна быццам чакала мяне ў госцi, быццам даўным-даўно ведала мяне.
Spacer
Усё так жа стоячы, мы загаварылi пра мора, пра плынi й хвалi, пра тое, дзе лепей купацца. Жанчына паказала мне прыкметы, па якiх можна выявiць вiры й водмелы, а таксама натуральныя хваляломы.
Spacer
Цяпер яна трымала ў руцэ толькi што знойдзеную змяiную скуру, выпаўзень. Калi яна працягнула сухую скурку мне, я падумала, што не пазнала б яе, убачыўшы на зямлi сама.
Spacer
-- Мабыць яе скiнула змяя, якая цяпер поўзае пад ломам, -- засмяялася жанчына, тут жа распавёўшы, што чакае гасцей. У любую хвiлiну могуць быць з Парыжа трое ейных сыноў. Яны едуць з жонкамi, цi сяброўкамi, цi як iх там цяпер называюць... Яна з усмешкай раскрышыла змяiную скуру спамiж пальцамi.
Spacer
-- З дзецьмi заўсягды не абярэшся клопату. Нават калi яны стануць дарослымi... Калi яны былi маленькiя, я хвалявалася з-за мора; я вельмi любiла прыязджаць сюды, але падчас мроiла, каб яны хутчэй выраслi...
Spacer
-- Хочаш кавы? -- запытала яна, i я зразумела, як цудоўна будзе зараз выпiць свежазваранай, гарачай, моцнай кавы: я нават адчула ў роце ейны смак.
Spacer
Незнаёмка знiкла ў доме -- праз фiранку з рознакаляровых драўляных шарыкаў, якiя забрынчэлi ёй услед. Яна крыкнула, каб я таксама йшла.
Spacer
У доме пахла морам. Бадай там пахла морам ледзьве не болей, чымся звонку.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer Back to the Cover да вокладкi Back to the content да зместу Previous Page урывак 3 Next Page Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer 4 + 4 + 4. Svenska Institutet, 1999.
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer
for sale by owner homes ; Привить прививочным секатором: кустарниковые розы.