Силла Науман |
| Багацце
жыцця |
| * * * |
На галоўным пляцы паселiшча было некалькi рэстаранаў, i мы выбралi з iх той, дзе гарэў чырвоны неонавы надпiс: «Тавэрна». Над сталамi раскiнуў свае тоўстыя галiны вялiзны платан. Пад iм, але побач з рэстаранам, сядзела на лаўцы колькi старых у запыленых цёмных гарнiтурах. Яны праводзiлi нас вачыма. |
Мы заказалi рыбу -- маладому афiцыянту, у якога на адной руцэ было ўсяго чатыры пальцы. Люсi шэптам паведамiла мне, што афiцыянт належыць да самага вялiкага роду ў тутэйшай акрузе. Ужо шмат гадоў амаль усе дзецi ў гэтай сям’i нараджаюцца з чатырма пальцамi на левай руцэ. Спачатку гэта тычылася толькi хлопчыкаў, потым перадалося й дзяўчаткам. Апошнiмi гадамi амаль нi ў кога з навародных не бывае дзвюх нармальных рук. |
-- Блiзкароднасныя шлюбы. Яны тут жывуць iзалявана, -- сказала Люсi, выклiкаўшы маё пытанне пра тое, адкуль ёй усё вядома: у якой гасцiнiцы нам належыць спынiцца, якiя сем’i жывуць у паселiшчы й дзе знаходзяцца рэстараны. Я лiчыла, мы выбралi гэтае мейсца амаль наўгадзь, па карце, раскладзенай на ложку ў Валенсii. -- Ад Луiса, -- лаканiчна патлумачыла яна. -- Ён звычайна прыязджае сюды прыкладна ў гэты час, тыднi на два. Чаму б нам не сустрэцца тут, вырашыў ён. Але ён не сказаў, куды падзене дачку. Я не хачу знаёмiцца з ёй. Болей мы не размаўлялi. |
Мiж тым канчаткова сцямнела. Ад вiльготнае спякоты адзежа лiпла да цела. Мы купiлi марожанае ў кавярнi на стромкай вулачцы, мошчанай няроўнымi глыжмянямi. У хлопчыка, што прадаў нам ражкi, не хапала пальца на левай руцэ. Цыкады пракралiся разам з намi ў нумар i доўжылi звiнець у вушах праз усе коўдры й падушкi. Прасцiрадлы ледзьве пахлi хлоркай. Строкат жамяры прабiўся i ў сны, прыносячы ў iх добрую драбязiнку нахабства й гвалту. |
| да вокладкi | да зместу | урывак 2 |