Серж Мiнскевiч |
| Помнiк
з гукавым афармленьнем |
| Абмакнуўшы
мазгi ў ацэтон Я пяю i сьпяваю пра... /В. Булгакаў/ |
| Я памятник воздвиг себе нерукотворный... /А. Пушкiн/ |
| Там
дзе шумны прашпект Да пляцу прыходзiць I тоўсты асфальт Не разбураць Люду тысячы пятак Завяжу я свой погляд На вузел марскi I ногi шырэй растаўлю Гэтак мушу стаяць |
| Пакуль...
пакуль... Чорт... што там далей... Пакуль... мусiць ня здохну Цi страўнiк хрыбта не абдыме. Гэтак маю стаяць I буду раўцi Аб нечым... пра... пра... Чорт... што там далей... Аб нечым, мабыць, сьмешна-жалобным. Вось люд той ня пяткай Узгадае калi-некалi Што нехта... што хтосьцi... Чорт... што там далей... Што нехта, здаецца, стаяў i хрыпеў Як помнiк З гукавым афармленьнем. |
| да вокладкi | да зместу | Клоця |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |