Серж Мiнскевiч |
| Клоця |
Аднойчы дзеўчына зачапiлася зубамi за гзымс майго балкона. Вецер яе туды-сюды верцiць, а зубы яе глыбока ў бетон увайшлi. Ледзьве выцягнуў. |
-- Клацiльда, -- сказала яна, -- Можна Клоця. Зяхнула вось вышэй паверхам. |
-- Нiчога, з кiм не здараецца. |
-- Iншая даўно б разьбiлася. А я... Казала мацi, пайдзi да артадонта, выправi прыкус. Не пайшла... -- яна магутна задыхала, -- Я гатова аддзячыць... |
Ейныя вочы, як дзьве ўлонкi, пачалi ўцягваць маю выяву, а потым мяне самога. Мае ногi адарвалiся ад падлогi, я паляцеў насустрач ейнага роту. |
-- Не! -- я пляснуўся на падлогу... -- Ня можу прыняць вашай падзякi... I ўвогуле, -- закрычаў я, -- мацi трэба слухаць!!! |
| да вокладкi | да зместу | Серж Мiнскевiч |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |