Нiна Мацяш |
| Скрыпка |
|
Скрозь
-- богава дрэва ды скрыпень. Надхмар’я i долу бяседа. Адкуль, кiм забытая скрыпка Тут, дзе нi сцяжыны, нi следу? Зусiм учарнелая дэка. |
|
А
струны iржою не ўзяты... Цi гэта душа чалавека, Што фiбрамi ўсiмi напята, Каб суадпаведна азвацца I на матылька, i на жабу, Не ўмеючы гукам схавацца, -- Сама цi брыда, цi паваба... |
| да вокладкi | да зместу | Яшчэ ўсё... |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |