Нiна Мацяш |
| Накiдаюць... |
|
Вецер
водарыць упарта Першацветаваю цнотай. ...Накiдаюць мне пагарду. Свет не варты пашаноты. На стаптаны поплаў выйду -- У сiле шарону ранне. ...Накiдаюць мне агiду. Свет не варт замiлавання. Што мiнецца хмараў навiсь -- Суцяшэннейка слабое. ...Накiдаюць мне нянавiсць. Сэрца плача па любовi. |
| да вокладкi | да зместу | Я маю толькi ймя... |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |