Нiна Мацяш |
| Трохi
дзiўна |
|
Трохi
дзiўна: не счулася, паяснеў калi мой дрымучы лес над вадою цёмнай, дзе лябёдачка з лебедзем -- у iншасвеце -- плылi. Трохi дзiўна: больш не ведаю стомы рухаў пустых, неўмалотных думак атрута страцiла сiлу. |
|
...Дзесь
плывуць сабе тыя лебедзi з лябёдачкай... Дзякуй, сэрца, што iх у невараць адпусцiла. Ззянне крылаў тых птахаў шчаслiвых яшчэ стукам тваiм гарачым мяне дагонiць, iначай так несмутлiва не свiтала б сягоння. |
| да вокладкi | да зместу | Скрыпка |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |