Нiна Мацяш |
| Пчолка |
|
Сшывае
лёс крывой iголкай Памкненнi й чыны нiткай скрухi. Душа нектар свой, быццам пчолка, Усё шукае ў полi руху. |
|
Нiчым
пагрэбаваць не можа, Хоць не заўсёды патрапляе З падзейнай наквецi варожай Жывiцца тым, што прасвятляе. I мус уроку паўтарацца, Пакуль не ўсвоiцца належна, Што не ад змены дэкарацый Спектакль i ролi ў iм залежаць. |
| да вокладкi | да зместу | Пры сцежцы... |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |