Кристофер Леандоер |
| У
канцы кожнага святла ёсць тунэль |
Калi ты толькi прыехала ў горад, ад усiх аблiччаў, што бачыла ў метро, ты да роспачы стамiлася. Ты здолела глядзець на iх па аднаму i ва ўсiх спадарожных бачыла. |
Ты сядзела насупроць iх, як сядзяць за сталом, i ў вакне шукала iхныя мроi. У тое лета было цёпла, ты працавала ў нейкай бальнiцы й жыла адна. Ты заўсягды сыходзiла на «Слюссэнэ». Ты адчувала блiзкасць цела як нявыказанае патрабаванне i ўзбягала па эскалатару з прысмакам крывi ў роце, адрэналiн. |
Цi верыла ты, што гэтыя шырока разнасцежаныя вочы бачаць? Цi верыла, што пад зямлёй шляхi былi агульнымi для нас -- што ў вас адна таямнiца? Нарэшце ўцямiла ты асаблiвыя правiлы тунэляў. У змроку ўнiзе ўсё робiцца адваротным. Мы бярэм туды толькi ценi, бо йначай як жа нам хопiць мейсца? У любым натоўпе ёсць свой сэнс. Калi людзi множацца, у суме заўсягды атрымлiваецца нуль. Цябе гэта вельмi ўладжвала, ты не хацела баранiцца ад сустрэчаў з якойсьцi асобаю. Зiхотлiвае святло -- дастатковая абарона ад кантролю, цела, якое датыкаецца да цябе, позiрк, якi ўплютваецца ў твой, |
адмаўляецца проста прызнаць тваё iснаванне. Ты хутка навучылася любiць здранцвенне тых целаў, што адзiночна перапраўляюцца праз сваё асабiстае падзем’е. Але цябе па-ранейшаму ахiнае хваляй кожны раз, калi ты падымаеш вочы, нiбыта ад цябе патрабуецца штосьцi асаблiвае. Цёмны рэйс -- твой адзiны твой млечны шлях. Вас заўсягды 5 1/2 мiльярдаў у тваiм вагоне метро, на шляху да невядомага свету штодзённага паўтору. |
| да вокладкi | да зместу | Эльсе |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |