Кристофер Леандоер |
| Са
зборнiка «Шкляное цела» |
| Шкляное
цела |
Прысмак твой жыве ў мяне ў роце, кроў i мята. Я даю табе пах гарэлай лiстоты. Ты -- цела шкляное, якое верцiцца разам са светам, як школьны двор, новы спосаб глядзець. |
Я ўвесь час намагаюся пасялiць цябе на паперу, але ты замiнаеш мне засяродзiцца. Маё падзенне гэтакае ж бесклапотнае як i падзенне снегу. Мова перад табой робiцца звычкай благою, абгрызеныя пазнокцi, нервознасць, пры якой жуеш жуйку. |
Кожнае слова вымаўленае -- новы прыступ. Я пакiдаю белыя старонкi кнiг i вяду свае будучыя нататкi у пустых зморшчынах прасцiрадлаў. Твой цень iмкнецца па спiне пакуль я не сканчаюся. Гук гэтакi, як калi разнасцежаваю павекi. Кожная атворына ў табе -- зрэнка, бездапаможна падаю я ў сеткавiцу, дзе ты мяне праяўляеш. |
| да вокладкi | да зместу | Шкляное цела |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |