Кристофер Леандоер |
| Эльсе |
Ты зусiм не там, дзе няма цябе, нiчога няма там, дзе цябе няма. Я нават каву п’ю з твайго позiрку. Калi ты выходзiш з пакою, дык забiраеш з сабою любое жыццё: свянуць чырвоныя шчокi кафейнiка, ягоная гаваркосць знiкае ў немым метале. |
Калi твой голас у тэлефоне пераходзiць на расiйскую мову, шведская адразу ж ператвараецца ў мёртвую мову. Я на iншых не размаўляю, я не кажу нiчога. Адным вухам ты слухаеш толькi мяне, другое трымцiцца на вятрах свету. Звонку мiгацiць млечны шлях, да цябе падобны, я зябну. Я прымружваю павекi як вырачаны на смерць, ты выразаеш праз iх сузор’i, аглабень i вазок: ты едзеш па мяне. Калi я падаю, ты сядзiш ля эшафоту, расставiўшы ногi й распрастаўшы спаднiчку, i мая галава ўкладваецца да цябе на ўлонне. |
| да вокладкi | да зместу | Шведскiя мужчыны |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |