Кенэт Клемэц |
| *
* * |
чара з чорнай зямлi чара з вады i промняў чара з крывi i скуры чара якая чэрпае вецер чара з кораня i мамля чара з чэрава i травы чара з чэрапа i атруты чара з учэпiстых злосных вачэй чара з рук што бароняць ад небяспекi |
| чара
якая чэрпае вецер чара з чорнай зямлi чара якая была зямлёю чара з прашчуравай сядзiбы чара з попелу i малака чара з галавакрутнай няпомнасцi чара з чароўнага смеху чара з гаркоты i гора чара якая чаўрэе i растае чара якае цябе вартуе чара якая чэрпае вецер у спрэчцы з ветрам чара з чорнай зямлi чара што супадае з зямлёю чара з вады i промняў чара з рыфленай непрыяззi чара з любовi шчырай |
| да вокладкi | да зместу | твая галава... |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |