Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Logo Spacer
Iрына Туровiч
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Не мой дзённiк, або
Нататкi з нагоды позняга пераходнага узросту

Spacer
З апавядання
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer *  *  * Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Уявi, што жыццё -- лесвiца на неба, i ўбачыш, што пераважная большасць людзей падымаецца па ёй прыстойна, паважна, паступова рухаючыся наперад. Але ёсць i такiя дзiвакi, што скачуць па яе прыступках уверх-унiз, падмiргваюць i хiхiкаюць, калi ўдаецца раптам адолець вялiкi пралёт i чакаць астатнiх, а потым чамусьцi спаўзаюць унiз, замiраюць, тужлiва прысаджваюцца на дарозе, альбо заплюшчваюць вочы перад наступным крокам цi iдуць спiной наперад, цi дабягаюць, задыхаўшыся, да верхняга паверха i спрабуюць кiнуцца з апошняй пляцоўкi.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Мне заўсёды хацелася быць з першымi. Быць правiльнай, one-dimensional, square, straight... I будзь яно так, у мяне б не ўзнiкала жадання саскочыць з прыступкаў гэтай праклятай лесвiцы i больш нiкуды нiколi нiякiм чынам не караскацца. Прынамсi, я яшчэ не губляю дзiвацкай надзеi далучыцца да лiку благаслаўлёнай большасцi. Таму кожны раз падымаюць, iду...
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
А яшчэ здаецца часам, што гэтую лесвiцу пабудавалi знарок для мяне. Бо нiкога больш няма па дарозе. Нiкога няма.
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer *  *  * Spacer
Spacer Spacer Spacer
Хай-фай! А трошкi пазней высвятляецца, што такi настрой не толькi ў мяне, бо тэлефануе знаёмы мастак i мы iдзем у нейкiя госцi, бо грошай у абодвух кот наплакаў, а жэрцi ўсё роўна хочацца; дзень праходзiць мiма мяне, скардзiцца мастак, а мiма мяне мiнае цэлае жыццё, хочацца дадаць мне i ўзлезцi на трынаццаты паверх i скокнуць унiз, але я маўчу, i мы iдзём далей, пералiчваючы па пальцах усiх, да каго можна завiтаць, хаця нiхто там i не чакае, i разважаем наконт нашага невызначанага наканавання, а потым узгадваем фiльм, у якiм паводле сюжэта трэба абрабаваць банк -- i мы рабуем, i зганяем трамвай, унiкаючы ад праследавання -- што за небанальная дзiвацкая дзея! -- а мiлiцыянты салютуюць чырвонымi сцяжкамi i кiдаюць у паветра фуражкi, пакуль наш трамвай iмчыць па коле i набiрае хуткасць; я адчыняю акно i пачынаю выкiдваць банкноты, i пасажыры спрабуцюь выхапiць iх з гэтай папяровай вiхуры, нiбыта грошы вырашаюць усё i назаўсёды; мiж iншым, надышла нядзеля, што значыць -- будзе шмат крывi i нявiнных ахвяраў, i калi нас пакараюць на галоўнай плошчы горада, навокал збяруцца разявакi ды школьнiкi, i скажу я ўсiм людцам добрым: лэйдiз энд джэнтэльмен, вясна прыйшла, хоць вы сцвярджалi, што нiчога не будзе -- дарэмна, будзе ўсiм i яшчэ як па першае чысло, а па другое i пагатоў, эх -- каб вы задавiлiсь вашай кавай, а ў Бразiлii, кажуць, яе неўраджай, а значыць, тутэйшым зноў суджана дрынкаць чарнiлы з гнiлых яблыкаў i плакаць гаючымi слязамi, бо значынiлiся дзверы ў парадыз, i няма анiякага парадызу наогул, i ў таго, хто трымае свет у сваёй руцэ, я больш не маю веры; бяры, дружачка, кубачак, пакуль даюць, за спагон не б’юць -- б’юць проста так, пад уплывам салодкага стаднага iнстынкту... авва ойча! пранясi мiма той куфаль ды вылей у сцёк, бо не iмчыць ужо наперад наш збанкруцеўшы трамвай, i дробны дожджык церушыць, i рэйкi скончылiся, i няма адсюль нам прыстойнага выйсця i нават непрыстойнага няма...
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer Back to the Cover да вокладкi Back to the content да зместу Previous Page Што такое жыццё? Next Page Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer Spacer 4 + 4 + 4. Svenska Institutet, 1999.
Spacer
Spacer Spacer
Spacer Spacer Spacer Spacer
Spacer
Spacer
Хотел найти buhs cgrfyx очень тонкий юмор. ; Скачать на 100мбит/с фильм режиссера Род Харди