Рыгор Барадулiн |
| Трыпцiх
Ушаччыны |
I |
|
Пацягнуўся певень, выгнуў зацёклую шыю i таропка крыламi залапатаў. Так развадняк пасля бурнай начы ляпае сябе па кiшэнях, спадзеючыся знайсцi на пiва. |
|
Мнагажэнец
i валацуга, пявун галаву закiнуў, каб песняй, сiвейшай за туманы, уславiць наложнiц, i грэбнем гарачым, як цыркуляркай, неба распалавiнiў -- сонца з захмар’я выпала костачкай пераспелага персiка... |
|
Уласнага
голасу не можа наслухацца певень, хвалiцца, што сонца вызвалiў, i сам сабе пляскае. Ну што ж, няхай пацешыцца, покуль ягоным крылом прыпечак не замятуць пасля таго, як засмажаць яечню для госця... Сiнiчка пасялiлася ў садзе, сiнiм званочкам звiнiць: -- Цi ты спiш, цi ты спiш?.. Уставай, уставай!.. Белы ручнiк перакiдваю цераз плячо i, як сват, -- маладых вiтаю: сонца i ранiцу. |
| да вокладкi | да зместу | Рака, што... |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |