Рыгор Барадулiн |
| Марк
Шагал |
Жыццё працякала -- I не стараўся Залапiць гарбаты дах. Губляў галаву I не спяшаўся Яе адшукаць. |
|
Ягоны
сусед Макар Пасвiў цялят Недзе ў Маркаўшчыне Цi на Пескавацiку, А ён пераганяў коз З Елiсейскiх палёў На Млечны выган. Козы былi з Вiцебска, Дзе дагэтуль На глухаватай вулiцы Чакае яго мураванка I на падваконнi Гараць бальзамiнкi Зоркамi малалецтва У цёплым космасе Незабытай бацькаўшчыны. |
1987 |
| да вокладкi | да зместу | Рыгор Барадулiн |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |