Алесь Туровiч |
| Танец |
| Дзеля
тых, хто жывы, дзеля тых, хто памёр, Дзеля тых, хто памiрае, дзеля тых, хто нараджаецца, Нельга не сказаць, нельга не маўчаць, Нельга не спяваць, нельга не танчыць. Калi маўчанне аглушае, калi стогнаў не чуваць, Нiхто не скажа, што ён нiхто. Тэатр на пляцоўцы, якая мае геаметрычныя Параметры кропкi. Добра быць добрым, але гэта за кошт дрэнных. Лёгка быць лёгкiм, гэта -- за кошт гравiтацыi. Цяжка быць цяжкiм, гэта -- за кошт левiтацыi. |
| да вокладкi | да зместу | Бел-чорна-белы |
| 4
+ 4 + 4. Svenska Institutet, 1999. |